Прэзідэнцкія выбары ў Лівіі (2023)
Прэзідэнцкія выбары ў Лівіі зацверджаны на 2022 год, але потым перанесены на 2023[1], а потым яшчэ раз, на нявызначаны тэрмін. Гэта першыя пасляваенныя выбары ў Лівіі.
З прычыны грамадзянскай вайны і двоеўладдзя меўся шэраг складанасцяў у плане даты галасавання, якая некалькі разоў пераносілася. Самі выбары павінны былі стаць усеагульнымі, калі адначасова з прэзідэнтам абіраўся б парламент, але пазней было вырашана падзяліць іх[2].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 2011 года Лівія была ахоплена грамадзянскімі войнамі. На першым этапе (2011) ішоў канфлікт паміж урадам Муамара Кадафі і сіламі лівійскай апазіцыі, што пры падтрымцы замежных інтэрвентаў скончыўся звяржэннем дзеючага рэжыму[3]. У другі этап (2012—2014) адбыўся фактычны распад краіны на шэраг самастойных дзяржаўных утварэнняў, працягваліся ваенныя сутыкненні паміж рознымі фракцыямі і групоўкамі[4]. Іх барацьба прывяла да стварэння двух лівійскіх урадаў у гарадах Трыпалі (Урад нацыянальнай згоды, УНЗ) і Табрук (Палата прадстаўнікоў Лівіі, ППЛ), з чаго пачаўся трэці этап (2014—2020)[5][6]. Бакамі канфлікту і міжнароднай супольнасцю былі зроблены шматлікія спробы пакласці канец ваенным дзеянням і аб’яднаць краіну. Толькі 20 кастрычніка 2020 года атрымалася дасягнуць рэальнага перамір’я. Пасля ППЛ і УНА пачалі актыўна вырашаць пытанні па аб’яднанні разрозненых дзяржаўных інстытутаў.
Падрыхтоўка
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны 2011 года Пераходны нацыянальны савет Лівіі, які прыйшоў на змену Кадафі, павінен быў правесці выбары прэзідэнта. Ён распрацаваў дарожную карту, па якой выбары павінны былі прайсці ў 2013 годзе і перадаў уладу абранаму парламенту. У 2014 годзе сфармавана Канстытуцыйная асамблея Лівіі. Ёй трэба было вырашыць якім чынам праводзіць выбары. Аднак у гэты перыяд адбылася актывізацыя баявых дзеянняў, з-за чаго выбары прэзідэнта апынуліся пад пагрозай. У жніўні 2014 года Палата прадстаўнікоў Лівіі, новы парламент дзяржавы, вырашыў, што выбары прэзідэнта будуць прамымі.
24 снежня 2017 годзе старшыня Вярхоўнай нацыянальнай выбарчай камісіі Лівіі (ВНВК) Імада ас-Саех заявіў, што прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Лівіі адбудуцца да 30 верасня 2018 года. Рэгістрацыя выбаршчыкаў пачалася з 6 снежня і доўжылася 60 дзён, рэгістрацыя пражываючых за мяжой выбаршчыкаў пачалася 1 лютага таго ж года[7]. 12 лютага 2018-га кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Лівіі Агіла Салах Іса паведаміў, што больш за 2,5 мільёнаў грамадзян зарэгістраваліся ў якасці выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах[8].
У канцы мая супрацьстаялыя сілы на міжнароднай канферэнцыі пад эгідай ААН у Парыжы дасягнулі пагаднення аб правядзенне 10 снежня ўсеагульных выбараў у краіне[9][10]. У лістападзе стала вядома, што выбары перанесены на пачатак 2019 года[11]. Дамоўленасці аб гэтым былі дасягнуты на канферэнцыі ў Палерма, у якой удзельнічалі прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, галоўнакамандуючы арміяй Лівіі Халіфа Хафтар, прадстаўнікі ўрада нацыянальнага згоды, Егіпта, Італіі, Туніса і Турцыі[12]. 10 снежня 2018 года кіраўнік МЗС УНЗ Махамед Тага Сіала заявіў, што яны перанесены на вясну[9][13].
Аднак і ў гэты раз усё было адкладзена з-за напружанай ваеннай сітуацыі на паўночным захадзе краіны.
5 лютага 2021 года ў горадзе Жэнева (Швейцарыя) на форуме палітычнага дыялогу Лівіі прайшло абранне часовага аб’яднанага ўрада краіны. Часовым прэзідэнтам быў абраны Мухамед Юніс Манфі, прэм’ер-міністрам — Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе, а Муса аль-Кані і Абдала аль-Лафі сталі віцэ-прэзідэнтамі. Яны павінны былі кіраваць дзяржавай да правядзення выбараў, зацверджаных на снежань таго ж года[14]. ППЛ працягнула сваё існаванне, падпарадкаваўшыся новым уладам, а УНЗ быў расфармаваны. Фаіз Сарадж, прадстаўнік Трыпалі, саступіў Манфі пасаду кіраўніка Прэзідэнцкага савета, вышэйшага дзяржаўнага органа, які да гэтага кіраваўся УНЗ.
Новым урадам у якасці даты галасавання абраная дата 24 снежня, але потым яе перанеслі на 24 студзеня, а затым на чэрвень[15], а пазней яшчэ на нявызначаны тэрмін[16].
Кандыдаты
[правіць | правіць зыходнік]8 лістапада 2021 года Цэнтральны выбарчы камітэт пачаў рэгістрацыю кандытатаў[17].
Кандыдат | Фота | Статус (на момант альбо перад вылучэннем) |
Суб’ект вылучэння | Каментарыі |
---|---|---|---|---|
Саіф аль-Іслам Кадафі[18] | палітык | Народны фронт вызвалення Лівіі | Сын забітага экс-лідара Муамара Кадафі, стаяў на пазіцыях аднаўлення даваенных парадкаў. | |
Нуры Абу Сахмейн[19] | старшыня Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса (2014—2016) | Я-Білад | Прыхільнік ісламісцкіх ідэй. | |
Арэф Алі Наед[20] | ісламскі багаслоў | Адраджэнне Лівіі | Кандыдат ад ліберальнай партыі. | |
Ахмед Майтыг[21] | Намеснік старшыні Прэзідэнцкага савета Лівіі (2016—2021) | незалежны | Былы член адміністрацыі Сараджа. | |
Халіфа Хафтар[22] | Вярхоўны галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміі | незалежны | Прадстаўляў інтарэсы ўсходу краіны (Кірэнаікі), карыстаўся падтрымкай Францыі, Расіі і шэрагу арабскіх дзяржаў. | |
Агіла Салах Іса[23] | Прэзідэнт Палаты прадстаўнікоў Лівіі | незалежны | Таксама прадстаўляў інтарэсы ўсходу краіны (Кірэнаікі), саюзнік Хафтара. | |
Фатхі Башага[24] | Міністр унутраных спраў Урада нацыянальнага адзінства | незалежны | Былы член адміністрацыі Сараджа. Прадстаўляў інтарэсы паўночнага захаду краіны (Трыпалітаніі), карыстаўся падтрымкай Турэцкай Рэспублікі. | |
Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе[25] | Прэм’ер-міністр часовага ўрада | незалежны | Мае падтрымку ў Трыпалітаніі і Турцыі. | |
Ібрагім Дабашы[26] | былы прадстаўнік Лівіі ў ААН | незалежны | дадатковая інфармацыя адсутнічае |
За пасаду кіраўніка дзяржавы меў намер змагацца і Алі Зейдан (кандыдат ад НПРСЗ, былы прэм’ер-міністр), але быў дыскваліфікаваны за наяўнасць больш за аднаго грамадзянства і адсутнасць 5000 прыхільнікаў[27]. 30 лістапада за перашкоду выбарчаму працэсу знята кандыдатура Хафтара[28]. Аднак ужо 6-га яго вярнулі ў спісы[29]. Таксама на некаторы час былі выключаны Дбэйба і Кадафі. Абодва палітыка падалі апеляцыю: 1 снежня ў спіс кандыдатаў вярнулі Дбэйбу[19][30], а 2-га — Кадафі[31].
Аб патэнцыйных кандыдатах была вядома задоўга да гэтага. Так, напрыклад, Кадафі, Хафтар і Салех заяўлялі аб сваёй гатоўнасці прыняць удзел яшчэ падчас грамадзянскай вайны, калі выбары планаваліся на 2018—2019 гады. Самымі апошнімі далучыліся Башага, які заявіў аб намерах балатавацца ў сакавіку 2021-га, Зейдан, Майтыг і Дбэйбе, што зрабілі гэта перад самой рэгістрацыяй. У верасні Хафтар сышоў з пасады кіраўніка ЛНА для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах[32]. На час перадвыбарчай гонкі ён перадаў свае паўнамоцтвы генерал-палкоўніку Абдэль Разаку ан-Надуры.
Сваю гатоўнасць паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбараў выказваў і Фаіз Сарадж, былы старшыня Прэзідэнцкага савета Лівіі і Урада нацыянальнай згоды[33], але пазней ён перадумаў падаваць заяўку.
20 снежня Апеляцыйны суд горада Місурата прыпыніў выкананне рашэнняў нацыянальнай выбарчай камісіі, а таксама адмяніў зацверджаны раней папярэдні спіс кандыдатаў, якім было дазволена балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах. Такім чынам, выбары перанесены на наступны год. Перш за ўсё гэта ўдарыла па прыхільніках Хафтара і Кадафі, згуляўшы на руку сілам, якія падтрымліваюць Дбэйбу і ісламістаў[34].
Канфрантацыя
[правіць | правіць зыходнік]20 лютага 2022 года Палата прадстаўнікоў, бачачы праблемы ва ўрадзе Дбэйбы з правядзеннем выбараў, прызначыла новым прэм’ерам Фатхі Башагу. Аднак яго прызначэнне было аспрэчана, што ў жніўні прывяло да новых узброеных сутыкненняў[35].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Libyan government ready to hold elections in 2023: PM (англ.). www.dailynewsegypt.com.
- ↑ Libyan legislative elections delayed until January: Parliament . Al Jazeera (5 кастрычніка 2021). Праверана 7 October 2021.
- ↑ Сатановский: На планете больше не существует государства «Ливия» Архівавана 22 лютага 2015.
- ↑ Гуляй-пустыня — Как живется Ливии в условиях анархической конфедерации // Лента.ру, 07.10.2013
- ↑ General Hafter announces coup; politicians react with scorn, order his arrest | Libya Herald
- ↑ Stephen, Chris. Libya: western countries urge citizens to leave as civil war intensifies . The Guardian (27 ліпеня 2014). Праверана August 19, 2014. Lyons, James; White, Stephen. Libya civil war: Royal Navy evacuates more than 100 Britons as Embassy closes . Daily Mirror (3 жніўня 2014). Праверана August 19, 2014. Porsia, Nancy. Traffickers cash in on Libya's new civil war . Middle East Eye (4 жніўня 2014). Праверана August 19, 2014.
- ↑ Выборы в Ливии состоятся до конца сентября 2018 года
- ↑ Более 2,5 миллиона ливийцев зарегистрировались для участия в выборах
- ↑ а б Всеобщие выборы в Ливии пройдут 10 декабря
- ↑ Стороны ливийского кризиса договорились провести выборы в стране 10 декабря
- ↑ Libya election to take place in early 2019: UN envoy
- ↑ Кто сорвал переговоры по Ливии
- ↑ В Ливии назвали дату выборов президента
- ↑ Лидеров переходного правительства Ливии избрали в Женеве
- ↑ REUTERS, DAILY SABAH WITH. PM Dbeibah pushes summer election in Libya amid bid to oust him (англ.) . Daily Sabah (22 лютага 2022). Праверана 23 лютага 2022.
- ↑ Libya's PM Dbeibah proposes holding polls at end of 2022 . Daily Sabah (26 мая 2022). Праверана 14 чэрвеня 2022.
- ↑ Регистрация кандидатов в президенты Ливии начнется 8 ноября
- ↑ Crilly, Rob. Gaddafi's son Saif 'to run for Libyan president' in 2018 elections . Telegraph (20 сакавіка 2018).
- ↑ а б Sami Zaptia. Aldabaiba and Abusahmain reinstated by court as presidential candidates . Libya Herald (1 снежня 2021). Праверана 1 December 2021.
- ↑ Aref Nayed Officially Submits His Candidacy Documents to HNEC for the Presidential Elections (англ.) . Al Marsad (17 лістапада 2021). Праверана 23 лістапада 2021.
- ↑ Libyan PM prepares to submit candidacy for presidential elections | The Libya Observer (англ.)(недаступная спасылка). www.libyaobserver.ly. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2021. Праверана 27 лістапада 2021.
- ↑ Libya: Haftar Sees Solution in Upcoming Election(недаступная спасылка). Asharq Al-Awsat (12 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2019. Праверана 8 лістапада 2021.
- ↑ Libya: Will elections finally bring healing? . DW (24 верасня 2021).
- ↑ Libye: «La seule compétition acceptable doit être démocratique»
- ↑ Libya’s PM Dbeibah to run for president, as election turmoil grows . Reuters (7 лістапада 2021). Праверана 15 November 2021.
- ↑ Tomassini, Vanessa (3 January 2022). "Conversation with Ibrahim O. Dabbashi: "elections still being the only solution to the Libyan crisis"". Speciale Libia. Архівавана з арыгінала 3 студзеня 2022. Праверана 3 January 2022.
- ↑ Zaptia, Sami (2021-11-24). "Saif Al-Islam Qaddafi disqualified by election commission from standing in presidential elections". Libya Herald. Архівавана з арыгінала 2021-11-25. Праверана 2021-11-25.
- ↑ Libyan court disqualifies Haftar from presidential race . www.aa.com.tr. Праверана 30 лістапада 2021.
- ↑ Zaptia, Sami (6 December 2021). "Hafter returned to presidential election by Court of Appeal". Libya Herald. Праверана 6 December 2021.
- ↑ "Tripoli Appeals Court reinstates Dbeibah as presidential candidate". The Libya Observer. 2021-12-01. Праверана 2021-12-01. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2021. Праверана 3 снежня 2021.
- ↑ "Libya court reinstates Saif al-Islam Gaddafi as presidential candidate". Middle East Eye(англ.). 2 December 2021. Праверана 2 December 2021.
- ↑ Хафтар ушел с поста для участия в выборах президента Ливии
- ↑ Patrick Wintour. EU warns anyone judged to be delaying Libya elections will risk sanctions . The Guardian (21 чэрвеня 2021). Праверана 15 October 2021.
- ↑ Равиль Мустафин. ПОЧЕМУ ПРЕЗИДЕНТСКИЕ ВЫБОРЫ В ЛИВИИ ПЕРЕНОСЯТ НА СЛЕДУЮЩИЙ ГОД // Независимая газета, 20 декабря 2021
- ↑ Полина Коноплянко. В Ливии вновь полилась кровь: двоевластие оказывается неизбежным // Московский комсомолец : газета. — 28 августа 2022.